У Гомелі гуляла непагадзь: валіла на машыны дрэвы, тапіла дамы, сыпала градам
![Наступствы непагадзі ў Гомелі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/homiel.0407-2.jpg.webp?itok=e0WzcBZx)
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
Увечары 4 ліпеня на Гомель абрынулася непагадзь — залева з моцным ветрам і градам.
"Стыхія была настолькі магутнай, што ў Навабеліцкім раёне пашкодзіла дахі дамоў, паваліла дрэвы і платы. Паваленыя дрэвы пашкодзілі побач прыпаркаваныя машыны", — паведамляе кіраўнік Гомельскага аблваыканкама Уладзімір Прывалаў у сваім тэлеграм-канале.
Адзін дом затапіла: "ліўнёўку" забіла, і вада з вуліцы лінула ў жыллё. Для адпампоўкі вады спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС.
На шчасце, абышлося без ахвяраў.
![У Гомелі гуляла непагадзь: валіла на машыны дрэвы, тапіла дамы, сыпала градам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/homiel.0407-1.jpg.webp?itok=raTilweI)
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
![У Гомелі гуляла непагадзь: валіла на машыны дрэвы, тапіла дамы, сыпала градам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/homiel.0407-3.jpg.webp?itok=hOFg2drg)
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
![У Гомелі гуляла непагадзь: валіла на машыны дрэвы, тапіла дамы, сыпала градам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/homiel.0407-4.jpg.webp?itok=MiQKKSh_)
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
![У Гомелі гуляла непагадзь: валіла на машыны дрэвы, тапіла дамы, сыпала градам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/homiel.0407-5.jpg.webp?itok=xbw2RiG_)
Наступствы непагадзі ў Гомелі / "Сильные новости"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.