У Гомелі ратавалі белага паўліна

Ратавальнікі знялі з брылька пад'езда белага паўліна

Ратавальнікі знялі з брылька пад'езда белага паўліна / прэс-служба МНС

2 красавіка ў 20:45 гомельскіх ратавальнікаў выклікалі на дапамогу.

Іх папрасілі зняць белага паўліна з брылька пад'езда жылога дома па вуліцы Галавацкага. Работнікі МНС пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы спусцілі птушку на зямлю.

Паведамляецца, што паўлін не пацярпеў і ветэрынарная дапамога яму не спатрэбілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі