Пасля 30 гадоў вяшчання зачыніўся першы гарадскі тэлеканал Гомеля

У Гомелі зачыніўся недзяржаўны тэлеканал, ілюстрацыйнае фота

У Гомелі зачыніўся недзяржаўны тэлеканал, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Гомельскі гарадскі тэлеканал "Нірэя" спыніў працу з 1 ліпеня, піша "Флагшток".

"Дзякуй, што 30 гадоў былі з намі!" — падзякавала тэлекампанія гледачам, не ўдакладніўшы прычыну ліквідацыі медыя.

Апошнім часам у эфіры канала перыядычна з'яўляўся банер з паведамленнем пра тое, што канал спыняе трансляцыю сваіх праграм.

Канал пачаў вяшчанне 10 сакавіка 1994 года. Гэта была першая недзяржаўная гарадская тэлевізія Гомеля. На "Нірэі" выходзілі выпускі навін, асаблівай папулярнасцю карысталася праграма віншаванняў "Твой дзень". Таксама на тэлеканале можна было пабачыць выступы амерыканскіх хрысціянскіх прапаведнікаў, музычныя эфіры, праграмы расійскіх і польскіх тэлеканалаў.

Паведаляецца, што канал ужо даўно не абнаўляў сетку свайго вяшчання, вяшчаў у будні толькі зранку і ўвечары. Паводле інфармацыі "Флагштока", пасля 2020 года канал цалкам заняўся стварэннем фільмаў пад заказ і здымкі рэкламы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі