У Гродне загінуў падлетак — перабягаў дарогу ў неналежным месцы

У Гродне падлетак трапіў пад "Мерседес" / autogrodno.by
У Гродне падлетак трапіў пад "Мерседес" / autogrodno.by

Увечары 30 ліпеня ў гродзенскім мікрараёне Альшанка падлетак перабягаў дарогу ў неналежным месцы і трапіў пад машыну. Пасля ўдару 15-гадовы хлопчык застаўся на асфальце, а пакамечаны Mercedes вылецеў на сустрэчную паласу.

На месца ДТЗ прыбылі адразу два аўтамабілі хуткай дапамогі. Але выратаваць пацярпелага ў ДТЗ хлопца не атрымалася. Паводле інфармацыі ДАІ, ён загінуў.

Да месца аварыі збегліся людзі з суседніх дамоў. Сярод іх была чытачка autogrodno.by Крысціна.

— Хлопчык гадоў 15-ці перабягаў дарогу з боку прыпынку, да таго ён выйшаў з аўтобуса. Кіроўца Mercedes не змог пазбегнуць удару, збіў яго. Пасля Mercedes выехаў на раздзяляльную паласу, знёс агароджу і апынуўся на сустрэчнай паласе, кажа дзяўчына.

В Гродно погиб подросток — перебегал дорогу в неположенном месте
На месцы ДТЗ ў Гродне / autogrodno.by
В Гродно погиб подросток — перебегал дорогу в неположенном месте

Раніцай 31 ліпеня ў ДАІ паведамілі, што загінулы падлетак сёлета паступіў у адзін з каледжаў Гродна. У фатальны вечар ён разам з сябрамі прыехаў на прыпынак на аўтобусе. Уся кампанія, каб скараціць шлях, вырашыла перабегчы дарогу ў неналежным месцы. Загінулы хлопец бег апошнім — і трапіў пад "Мерседес", якім кіраваў 24-гадовы грамадзянін Азербайджана.

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі