У Іспаніі пачаліся першыя ў гісторыі баявыя вучэнні краін Еўрасаюза

У тыднёвых вайсковых вучэннях LIVEX прымае ўдзел 31 падраздзяленне 

У тыднёвых вайсковых вучэннях LIVEX прымае ўдзел 31 падраздзяленне  / twitter.com/JosepBorrellF

Каля 2800 вайскоўцаў прымаюць удзел у першых у гісторыі Еўрасаюза ваенных манеўрах не пад кіраўніцтвам NATO, закліканых павысіць здольнасць блока аператыўна рэагаваць на шматлікія крызісы за яго межамі. "Сёння мы адкрываем новую старонку ў абараназдольнасці ЕC", цытуе словы кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля euronews.com.

Барэль падкрэсліў, што вайна ва Украіне і крывавы напад баевікоў ХАМАС на Ізраіль "толькі паказваюць, што нам, еўрапейцам, неабходна ўзмацніць нашу бяспеку, а абарона — гэта частка нашай бяспекі".

У тыднёвых вайсковых вучэннях LIVEX прымае ўдзел 31 падраздзяленне з Аўстрыі, Францыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Мальты, Партугаліі, Румыніі і Іспаніі. Задзейнічаны марскія, паветраныя, наземныя, касмічныя і кібернетычныя сродкі.

Ужо вядзецца планаванне далейшых этапаў, прычым чакаецца, што Германія ўзначаліць другія вучэнні, запланаваныя на другую палову 2024 года.

У Іспаніі пачаліся першыя ў гісторыі баявыя вучэнні краін Еўрасаюза
twitter.com/JosepBorrellF

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі