У Івацэвіцкім раёне затрымалі паўсотні сябраў стачкама "Беларуськалія"
![У Івацэвіцкім раёне затрымалі паўсотні сябраў стачкама "Беларуськалія"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/777_1.jpg.webp?itok=ACgdsNWX)
У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці затрымалі больш за паўсотні сябраў стачкама "Беларуськалія". Цэлым экскурсійным аўтобусам, калі яны фатаграфаваліся з бел-чырвона-белымі сцягамі пасля паездкі на радзіму нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыну каля Косава.
Міліцыянеры, якія ўвесь час прысутнічалі недзе непадалёк ад экскурсантаў, у гэты момант праявілі сябе. Цяпер стачкамаўцаў вязуць у Івацэвіцкі РАУС "для высвятлення асобаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.