У Канцэпцыю нацбяспекі Беларусі ўнеслі абарону "традыцыйнай сям'і"

Дакумент будзе зацвярджаць "Усебеларускі народны сход"

Дакумент будзе зацвярджаць "Усебеларускі народны сход" / president.gov.by

У Канцэпцыю нацбяспекі РБ унеслі абарону "традыцыйнай сям'і". Пра гэта распавёў дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч. Паводле яго слоў, зроблена гэта "па прапанове прадстаўнікоў рэлігійных канфесій, Беларускага саюза жанчын, БРСМ і шэрагу грамадзян". У выніку ў абноўленым варыянце канцэпцыі "зроблены акцэнт на ўсямернай абароне і зберажэнні інстытута традыцыйнай беларускай сям'і як саюза паміж жанчынай і мужчынам па нараджэнні". "Гэта выключае розныя іншыя гендэрныя падыходы, якія прасоўваюцца на Захадзе", — падкрэслівае Вальфовіч. У дакумент уключылі і прапанову "аб узмацненні сацыяльнай адказнасці бізнесу".

16 студзеня праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі РБ быў абмеркаваны на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Разглядаўся і праект Ваеннай дактрыны Беларусі. Падкрэсліваецца, што "захаваны яе абарончы характар". Дакументы будзе зацвярджаць "Усебеларускі народны сход".

У Канцэпцыю нацбяспекі Беларусі ўнеслі абарону "традыцыйнай сям'і"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі