У Клайпедскі порт прыбыло больш за 30 ваенных караблёў краін NATO
У літоўскіх Узброеных сілах адзначаюць, што "гэта будуць найбуйнейшыя вучэнні"
У Клайпедскі порт прыбыло больш за 30 ваенных караблёў краін NATO. Яны паўдзельнічаюць у вучэннях BALTOPS 24, паведамляе Delfi.
Экіпажы прыбылых на вучэнні ваенных караблёў налічваюць больш за 4 тысячы маракоў, марскіх пехацінцаў, марскіх лётчыкаў і іншых спецыялістаў ВМС.
У літоўскіх Узброеных сілах адзначаюць, што "гэта будуць найбуйнейшыя вучэнні з тых, якія калі-небудзь праводзіліся ў Балтыйскім моры, усяго ў іх возьмуць удзел каля 9 тысяч вайскоўцаў..., больш за 50 караблёў, больш за 80 самалётаў з 20 краін NATO".
Вучэнні арганізуюцца камандаваннем ВМС ЗША ў Еўропе і Афрыцы і 6-м флотам ЗША. Іх кіраўніцтва забяспечвае штаб марскіх ударных сіл і падтрымкі NATO. Актыўная фаза вучэнняў пройдзе ў Балтыйскім моры з 7 да 20 чэрвеня. Будуць адпрацоўвацца варыянты "адказу на крызісныя сітуацыі" ў Балтыйскім рэгіёне, забеспячэнне свабоды суднаходства і бяспекі. У прыватнасці, будзе высадка марскога дэсанту, дзеянні надводных і падводных беспілотнікаў, супрацьлодкавая і супрацьпаветраная абарона ды іншае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.