У кватэры блогера Vadimati сілавікі зладзілі ператрус

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati)

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) / Сяргей Людкевіч

У беларускай кватэры блогера, экс-палітвязня Vadimati (Вадзіма Ермашука) адбыўся ператрус. Пра гэта паведамілі як тг-каналы, звязаныя з сілавікамі, так і сайт hrodna.life са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Сілавікі заявілі, што ператрус звязаны з удзелам Ермашука ў маршы ў Варшаве, прымеркаваным да беларускіх "выбараў". Блогер сапраўды публікаваў у сацсетках сторыс з маршу.

Раней Vadimati расказваў, што яго гродзенскую кватэру арыштавалі на падставе пастановы следчага.

Блогер быў асуджаны на тры гады калоніі і выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года. Неўзабаве пасля гэтага ён пакінуў Беларусь.

Марш у Варшаве прайшоў 26 студзеня, у ім прынялі ўдзел некалькі соцень беларускіх палітуцекачоў. Акцыя выклікала вялікае раздражненне ў афіцыйнага Мінска. Лукашэнка паграджаў сваякам удзельнікаў маршу, а Следчы камітэт заявіў, што пачаў крымінальную справу і ідэнтыфікаваў 202 чалавек з акцыі ў Варшаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі