У Лунінцы навучэнцаў каледжаў запрасілі на паказальны суд

Паказальны суд у Лунінцы

Паказальны суд у Лунінцы / @viasna_brest

У Лунінцы навучэнцы мясцовых каледжаў сталі гледачамі паказальнага суда. Як піша берасцейская "Вясна", абвінавачаных "у прысутнасці публікі паказальна ўзялі пад варту пасля абвяшчэння прысуду".

Артур Моўчан і Артур Канапацкі атрымалі па 6 месяцаў калоніі. Згодна са следствам, нібыта летам 2021 года ў вёсцы Дзятлавічы яны знялі з будынка крамы чырвона-зялёны сцяг, пасля чаго спалілі яго ў лесе. Хлопцаў судзілі па артыкуле 370 "здзек над дзяржсімвалам".

Моўчан і Канапацкі — сябры з дзяцінства. Аднаго з іх знайшлі па адбітках пальцаў, якія ён здаваў пры апошнім прызыве ў войска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі