У Маскве выйшла кніга затрыманых беларускіх аўтараў Рэгнума

У Маскве выйшла кніга затрыманых беларускіх аўтараў Рэгнума

У Маскве выйшла кніга беларускіх аўтараў, арыштаваных па гэтак званай “справе Рэгнума”, піша “Беларускі партызан”. Назва кнігі — “Эканамічная гісторыя Беларусі. Эканамічныя нарысы XX—XXI стст.” Аўтары — Юрый Паўлавец і Сяргей Шыпценка.

Дацэнт кафедры гуманітарных навук БДУІР Юрый Паўлавец быў затрыманы 6 снежня 2016 года каля свайго дома, карэспандэнт “Рэгнума” ў Беларусі Сяргей Шыпценка — на наступны дзень. Трэцім затрыманым па гэтай справе з'яўляецца жыхар Брэста Дзмітрый Алімкін. Усіх абвінавачваюць у распальванні варожасці.

Як высветлілася, за некалькі дзён перад тым як апынуцца ў СІЗА КДБ, Паўлавец і Шыпценка афіцыйна прэзентавалі сваю працу, сэнс якой — Беларусь без Расіі не пражыве.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі