У Мазырскім раёне мужчына абліў жонку бензінам і хацеў падпаліць
Калі міліцыя прыехала, мужчына ўжо спрабаваў запаліць запалку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Хатні канфлікт у адной з сем'яў у Мазырскім раёне ледзь не скончыўся трагедыяй. У міліцыю патэлефанавала жанчына і расказала, што "п'яны муж скандаліць. Абліў яе і дом бензінам".
На месца выехаў участковы з нарадам патрульна-паставой службы. "На месцы стала ясна, што п'яны 41-гадовы мужчына знаходзіцца ў неадэкватным стане. Ён абліў бензінам сябе, жонку, а ў суседнім пакоі знаходзіліся непаўналетнія дзеці", — расказалі ў гомельскім упраўленні ўнутраных спраў.
На патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі мужчына не рэагаваў, спрабаваў справіцца з запалкамі. Яго затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.