У Мінабароны Беларусі заявілі, што не знайшлі толькі 5% ваеннаабавязаных

Так праходзіла "зверка ўліковых даных" у Пружанах / budni.by
Так праходзіла "зверка ўліковых даных" у Пружанах / budni.by

У Мінабароны Беларусі заявілі, з кастрычніка да снежня 2022-га прайшлі "зверку ўліковых даных" 95% ваеннаабавязаных. Мерапрыемствы гэтай праверкі ўжо скончаныя. Атрымліваецца, што ваенкаматы не знайшлі толькі 5% ваеннаабавязаных.

Мінабароны называе правядзеную акцыю "мерапрыемствамі па ўмацаванню абароназдольнасці дзяржавы". Ведамства лічыць, што задача, пастаўленая Аляксандрам Лукашэнкам, выкананая.

"Дадзеная праца дазволіла ўдакладніць у грамадзян інфармацыю, неабходную ва ўмовах існуючай ваенна-палітычнай абстаноўкі", — адзначае прэс-служба Мінабароны. Якая ж цяпер сітуацыя? У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, ва Украіне ідзе вайна, у РБ прыбываюць расійскія войскі. Украінцы не выключаюць, што ў канцы зімы — у пачатку вясны Расія зноў паспрабуе атакаваць з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі