У мінскі ліцэй №2 не будзе набору навучэнцаў
У 2022 годзе ў мінскі ліцэй №2 набіраць навучэнцаў не будуць. Пра гэта ў адказе на зварот паведаміла ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна. Копію ліста апублікаваў рэпетытар Яўген Лівянт:
— Крыўдна, што так і не агучыўшы хоць нейкай зразумелай прычыны, усё ж частку ліцэяў закрываюць. Пры гэтым, да гэтага часу невядома, хто і калі прыняў гэтае рашэнне, якое знаходзіцца па-за ўсялякай логікай і здаровым сэнсам, — дадаў Лівянт.
Раней допіс Яўгена Лівянта пра тое, што ліцэі ў Беларусі закрываюцца, Мінадукацыі назвала фэйкам. Да міністэрства падключыліся праўладныя тг-каналы, якія сцвярджалі, што ўступныя іспыты ў ліцэі будуць, заданні для іх ужо рыхтуе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але цяпер усё стала на свае месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.