У мінскім шматпавярховіку абрынуўся бетонны казырок пад'езда

Спецыялісты абследуюць казыркі іншых сямі пад'ездаў дома

Спецыялісты абследуюць казыркі іншых сямі пад'ездаў дома / minsknews.by

У мінскім шматпавярховіку абрынуўся бетонны казырок пад'езда. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося 11 красавіка на Ангарскай, 80 у чацвёртым пад'ездзе. Камунальныя службы праводзяць праверку, створана камісія для расследавання прычын здарэння. Ужо пачаліся рамонтныя працы.

Адначасова спецыялісты абследуюць казыркі іншых сямі пад'ездаў дома. Вядома, што дом нядаўна быў на капітальным рамонце. Пасля яго людзі засяліліся ў канцы лета мінулага года.

У мінскім шматпавярховіку абрынуўся бетонны казырок пад'езда
minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі