У Мінску будуць судзіць хулігана, які збіў медыкаў і граміў "хуткую"

Мінчук наносіў удары па "хуткай" рукамі і нагамі / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

Мінчук наносіў удары па "хуткай" рукамі і нагамі / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

У Мінску будуць судзіць хулігана, які збіў медыкаў і граміў "хуткую". 36-гадоваму мужчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе minsknews.by, здарэнне адбылося ў чэрвені. Абвінавачаны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і ўпаў у пад'ездзе дома па вуліцы Сядых. Сусед выклікаў "хуткую". Медыкі на насілках прынеслі мужчыну ў аўтамабіль хуткай меддапамогі, пачалі яго аглядаць і апрацоўваць раны на целе. Калі фельчар стала вымяраць ціск, пацярпелы пачаў брудна лаяцца і ўдарыў жанчыну нагой у грудзі. Яе калегу ён ударыў два разы нагой у твар, а іншага медработніка — кулаком. Далей ён ужо наносіў удары па аўтамабілі і абсталяванні, ды пагражаў прысутным.

Медыкі выклікалі міліцыю, і хулігана, які быў у неадэкватным стане, у кайданках завезлі ў бальніцу. Высветлілася, што ў яго раней былі праблемы з законам і ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Да таго ж знаходзіцца на ўліку ў лекара-нарколага.

Мужчыну абвінавачваюць у хуліганстве. Сваю віну ён цалкам прызнаў. Расследаванне крымінальнай справы ўжо скончанае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі