У Мінску даішнікі спынілі "Рэно", якім кіраваў п'яны іншапланетнік з "Аватара"
Інспектары ДАІ спынілі на праспекце Незалежнасці ў Мінску "Рэно" з незвычайным кіроўцам.
Як піша прэс-служба ДАІ, за рулём аўтамабіля быў двайнік героя кінафільма "Аватар".
Пры праверцы дакументаў высветлілася, што гэта звычайны 31-гадовы мужчына. Ён паьлумачыў, што едзе на карапаратыўную вечарыну, дзе плануе паўдзельнічаць у конкурсе незвычайных касцюмаў.
Праўда, высветлілася, што аматар незвычайных касцюмаў быў п'яны. У яго арганізме выяўлена 1, 92 праміле алкаголю.
На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.