У Мінску назіральніцу за дзень двойчы пазбавілі акрэдытацыі

У Мінску назіральніцу за дзень двойчы пазбавілі акрэдытацыі

У Мінску назіральніцу кампаніі “Права выбару-2015” Марыю Паклонскую двойчы за дзень пазбавілі акрэдытацыі. Дзяўчына назірала за выбарамі на ўчастку №65 Першамайскага раёна.

Як паведамляла Еўрарадыё, падчас адкрыцця выбарчага ўчастка Паклонская заўважыла, што проразь на скрыні для датэрміновага галасавання не апячатаная. Яна вырашыла гэта сфатаграваць, на што атрымала вусную заўвагу.

Фотаздымак яна так і не зрабіла, аднак за тры хвіліны да абеда дазналася, што яе пазбаўляюць акрэдытацыі — за "перашкоду ў працы выбарчай камісіі". Рашэнне аб гэтым прынялі тры з 13 чальцоў камісіі.

Каб разабрацца ў сітуацыі на ўчастак прыехаў Сяргей Вазняк — давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Тады чальцы камісіі зладзілі пасяджэнне, у якім прынялі ўдзел ужо 11 з 13 членаў камісіі.

Камісія адмяніла ранейшае рашэнне, якім назіральніцу пазбавілі акрэдытацыі — бо не было кворуму. Але адразу ж камісія зноў абмеркавала пытанне пра акрэдытацыю, і за выдаленне дзяўчыны з участка прагаласавалі сем чалавек. Чатыры чальцы камісіі ўстрымаліся.

За тры дні датэрміновага галасавання Марыя Паклонская стала пятым назіральнікам ад кампаніі “Права выбару-2015”, выдаленым з выбарчага ўчастку.    

Фота: gagauzinfo.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі