У Мінску падчас абмену валюты касір выдала жанчыне ў 10 раз больш долараў
У Мінску падчас абмену валюты касір выдала жанчыне ў 10 раз больш долараў. Замест 50 долараў яна атрымала 500. Цяпер міліцыя шукае гэтую жанчыну і просіць грамадзян дапамагчы ўстанавіць яе асобу.
Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што здарэнне адбылося яшчэ 11 лістапада ў абменным пункце, які знаходзіцца на вуліцы Няміга.
Фота: guvd.gov.by