У Мінску падчас праезду дэлегацыі адбылося ДТЗ

У Мінску падчас праезду дэлегацыі адбылося ДТЗ

У Мінску падчас праезду дэлегацыі адбылося ДТЗ. Падрабязнасці паведаміла ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ. Аўтамабіль спецпадраздзялення ДПС "Страла" рухаўся з боку ўнутранага кола МКАД у бок праспекта Незалежнасці. Яго задачай было забеспячэнне бесперашкоднага праезду транспарту нейкай дэлегацыі. Таму аўтамабіль з уключанымі пробліскавымі маячкамі перакрыў дзве паласы руху.

У гэты момант аўтобус, які рухаўся па крайняй левай паласе, наехаў на "Рэно", які спыніўся, пабачыўшы сігнал аўтамабіля "Стралы". Ад удару "Рэно" адкінула на аўтамабіль ДАІ. Адзначаецца, што пацярпелых у ДТЗ няма. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. На нейкі час рух транспарту быў спынены.

Як вядома, у аўторак у Мінску збіраліся кіраўнікі ўрадаў краін-чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза. Магчыма, што якраз падчас праезду адной з гэтых дэлегацый і адбылося згаданае ДТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі