У Мінску п'яны кіроўца ўчыніў аварыю з трыма аўтамабілямі
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
У Мінску п'яны кіроўца ўчыніў аварыю. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў сераду пасля 18-й гадзіны на вуліцы Рыгора Шырмы. 33-гадовы кіроўца Renault спачатку дапусціў выезд на паласу сустрэчнага руху і сутыкненне з двума прыпаркаванымі машынамі, а далей і з аўтамабілем Toyota, які ехаў насустрач, пасля чаго аўто перакулілася.
Кіроўца Renault і яго 36-гадовая пасажырка атрымалі цялесныя пашкоджанні, іх завезлі ў бальніцу. Жанчына там застаецца, паведамляе Следчы камітэт. СК пацвярджае, што падчас аварыі кіроўца быў у нецвярозым стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.