У Мінску п’яны кіроўца за 15 хвілінаў разбіў пяць аўто

У Мінску п’яны кіроўца за 15 хвілінаў разбіў пяць аўто

У Мінску п’яны кіроўца “Нісана” за 15 хвілінаў разбіў пяць аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ўначы на праспекце Любімава і вуліцы Рафіева. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на сталічную ДАІ, парушальнік меў яўныя прыкметы алкагольнага ап’янення, таму яго даставілі на медагляд. Там выявілася, што ў крыві кіроўцы ажно 2,5 праміле алкаголю.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На парушальніка склалі адміністратыўныя пратаколы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі