У Мінску развіталіся з Юрыем Хадыкам (фота)

У Мінску развіталіся з Юрыем Хадыкам (фота)

20 кастрычніка ў Мінску развіталіся з навукоўцам, грамадскім і палітычным дзеячам, актывістам апазіцыі Юрыем Хадыкам. Цырымонія прайшла ў грэка-каталіцкім цэнтры Святога Язэпа, паведамляе БелаПАН.

Скрыню з прахам Юрыя Хадыкі прывёз на радзіму з ЗША, дзе ён памёр 11 верасня на 79-м годзе жыцця, яго малодшы сын Канстанцін. На саракавы дзень пасля смерці Хадыку пахавалі на Чыжоўскіх могілках сталіцы побач з жонкай.

На развітанне прыйшлі больш за паўсотні чалавек, у тым ліку старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітычныя і грамадскія дзеячы Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык, бард Зміцер Захарэвіч, пісьменнік і журналіст Аляксандр Тамковіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі