У Мінску судзілі безбілетніка, які збіў кантралёра

"Выкручваў яму рукі і пальцы" (ілюстрацыйнае фота)

"Выкручваў яму рукі і пальцы" (ілюстрацыйнае фота) / minsknews.by

У Мінску судзілі безбілетніка, які збіў кантралёра. 68-гадоваму мужчыне за "прымяненне гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі" прызначылі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на 2 гады, паведамляе пракуратура.

Мужчына ехаў на працу на аўтобусе. Калі на адным з прыпынкаў увайшлі кантралёры, ён пайшоў да выхаду, схлусіў, што ў яго праязны. Адзін з кантралёраў не паверыў і пайшоў за пасажырам, патрабуючы спыніцца, станавіўся перад ім. Але мужчына, выкарыстоўваючы фізічую сілу, адштурхоўваў яго, "выкручваў яму рукі і пальцы". Усё гэта зафіксаваў відэарэгістратар.

Безбілетніка затрымалі міліцыянеры, была распачатая крымінальная справа. Сваю віну парушальнік прызнаў. Суд улічыў, што раней ён не меў праблем з законам. Абвінавачаны павінен выплаціць на карысць пацярпелага 500 рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі