У Мінску трох былых мытнікаў судзяць за "здраду дзяржаве" і "экстрэмізм"

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме / sb.by

У Мінску трох былых мытнікаў судзяць за "здраду дзяржаве" і "экстрэмізм". Справу Яўгена Гурыновіча, Уладзіміра Журомскага і Віктара Новіка пачаў разглядаць Мінскі гарадскі суд.

Мужчын абвінавачваюць па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "распальванне сацыяльнай варожасці", "завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных даных". Падрабязнасці справы пакуль невядомыя.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме, яго вядзе суддзя Сяргей Хрыпач, які вядомы вынясеннем прысудаў палітвязням.

У Мінску трох былых мытнікаў судзяць за "здраду дзяржаве" і "экстрэмізм"
Яўген Гурыновіч, Уладзімір Журомскі і Віктар Новік / dissidentby.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі