У Мінску ў школьным меню з'явілася шаўрма

У Мінску ў школьным меню з'явілася шаўрма

У Мінску ў школьным меню з'явілася шаўрма. Новыя стравы выбіраліся пасля вывучэння "смакавых пераваг вучняў". У лістападзе навінкі з'явіліся ў 12 школах і гімназіях, вучням якіх прапаноўвалі запоўніць анкеты, ацаніць смак і знешні выгляд страваў, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што змены ў школьным меню сталіцы адбыліся з 10 снежня. У ім засталіся звыклыя катлеты, кашы і запяканкі. З'явіліся: кебаб (катлеты на шпажках), курыныя аладкі, пудынг з сырам рыкота, рыс з гарохам, кукурузай і морквай, нагетсы (філе птушкі ў кукурузных камячках), ролы (лаваш з начынкай з курынага філе, капусты, морквы, памідораў, сыру і падліўкі).

У Мінску ў школьным меню з'явілася шаўрма
Фота: БЕЛТА

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 10.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі