У Мінску за "экстрэмізм" аштрафавалі Вячаслава і Марыну Касінеравых
У Мінску судзілі анархістаў Вячаслава і Марыну Касінеравых. Артыкул — "Выраб, распаўсюд і (ці) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 17.11 КаАП). Касінеравых затрымалі раніцай 25 студзеня і павезлі ў суд Маскоўскага раёна сталіцы.
За фотаздымкі ў Facebook Вячаслаў атрымаў 50 базавых велічынь (1275 рублёў) штрафу, а Марына — 40 базавых (1020).