У Мінску затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты Стаса Шашка

У Мінску затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты Стаса Шашка

У Мінску затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад "Маладзёжнага блока", актывіста Legalize Belarus Стаса Шашка. Міліцыянеры яго схапілі ў пад'ездзе дома, інфармуюць праваабаронцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер у Мінску прайшлі шматлікія суды над удзельнікамі нядаўніх акцый пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Большасць атрымлівалі штрафы. 15 сутак арышту адбывае Павел Севярынец, 5 сутак — Алена Талстая. Стас Шашок таксама быў сярод пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі