У Мінску знікла жанчына з дзвюма дочкамі (UPD: знайшліся)

Кацярына Мельнікава

Кацярына Мельнікава / ГУВД Мингорисполкома

У Мінску шукаюць Мельнікаву Кацярыну Мікалаеўну і яе 7-гадовых дочак Марыю і Сафію. У пятніцу, 19 красавіка, каля 18.00 сям'я выйшла на шпацыр з СПЦ з прытулкам Заводскага раёна.

Рост абедзвюх дзяўчынак — 140 см, маюць сярэдні целасклад і цёмна-русыя валасы.

В Минске пропала женщина с двумя дочерьми (UPD: нашлись)
Сафія і Марыя / ГУУС Мінгарвыканкама

Сафія была апранута ў светла-карычневую куртку, шэра-блакітную шапку, светлыя штаны і чорныя красоўкі.

На Марыі была шэра-блакітная шапка, светла-карычневая куртка, цёмныя штаны і блакітныя красоўкі.

Адмысловыя прыметы дзяўчынкі — шнар на левай шчацэ.

На выгляд маці дзяўчынак 40 год. У яе светла-русыя валасы і сярэдні целасклад.

Калі вам нешта вядома пра месцазнаходжанне гэтых людзей, тэлефануйце па тэлефонах: +375 29 712-19-19, +375 29 169-59-62, 102.

UPD: Дзяўчат і маці знайшлі. Яны знаходзяцца ў родных, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі