У навагоднюю ноч два хлопцы паехалі да дзяўчат на самаробным аўто (фота)
Незвычайны транспарт трапіўся інспектарам ДАІ ў Лагойскім раёне ў навагоднюю ноч, піша БЕЛТА. Гэта было самаробнае аўто, за рулём якога быў нецвярозы кіроўца. Падрабязнасці здарэння распавёў афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.
Затрымалі хлопцаў каля трэцяй гадзіны ночы. Яны распавялі даішнікам, што едуць на ялінку да дзяўчат. У кіроўцы было 1,08 праміле алкаголю.
Машына, па словах прадстаўніка ДАІ, пераробленая з ВАЗ-21053. Належала яна пасажыру.
Маладых людзей прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Аднаго — за п'янае кіраванне, другога — за перадачу права кіравання.