У Наваполацку аблілі фарбай машыну расійскага "Z-гастралёра"

Машына Сяргея Юдаева на паркоўцы ля Наваполацкага РАУС / калаж Еўрарадыё
Машына Сяргея Юдаева на паркоўцы ля Наваполацкага РАУС / калаж Еўрарадыё

У Наваполацку аблілі фарбай машыну расійскага "Z-гастралёра" Сяргея Юдаева. Уночы невядомыя запэцкалі лабавое шкло аўтамабіля. Калі ён прыйшоў на паркоўку — фарба ўжо добра замацавалася. Давялося выклікаць эвакуатар і везці машыну на станцыю тэхабслугоўвання.

Сяргей Юдаеў нарадзіўся ў Харкаве, але сёння падтрымлівае Пуціна. Ён збірае сродкі для дапамогі расійскім вайскоўцам. Пасля навінаў пра тое, што вагнераўцы перабраліся ў Беларусь, ён таксама прыехаў у нашую краіну. Наведаў Хатынь, а ў Наваполацку быў праездам.

Непакоячыся за сваю машыну, абклееную літарамі Z, Юдаеў паставіў яе на паркоўцы аддзела міліцыі Але там яго "праз палітыку" папрасілі пераставіць яе крыху падалей. Літаральна метраў на 10, на суседнюю паркоўку. Там яе і "апрацавалі" невядомыя праціўнікі расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі