У ноч на панядзелак будзе холадна (вельмі холадна!)

Какао

Какао / pixabay

Ноч з нядзелі на панядзелак будзе настолькі марознай, што сіноптыкі абвясцілі аранжавы узровень небяспекі. Ноччу і раніцай 8 студзеня па поўначы краіны мінімальная тэмпература паветра панізіцца да -25 -29°С, кажуць у Гідраметцэнтры. Удзень таксама будзе марозна: -10..-16°С.

Прычына — скандынаўскі антыцыклон. Але на захадзе краіны ночы будуць не такімі марознымі — там тэмпература панізіцца толькі да -13°С.

У аўторак, 9 студзеня, месцамі пройдзе снег, а ў некаторых раёнах чакаюць завею. Маразы яшчэ не сыйдуць: тэмпература паветра мінімальная ноччу -14..-21°С. Месцамі па паўднёвым усходзе начныя тэмпературы апусцяцца да -23°С. А вось днём будзе крыху цяплей: на паўночным захадзе краіны слупок тэрмометра падымецца да -1°С, на паўднёвым усходзе будзе каля -9°С.

Але да серады маразы зменяцца галалёдзіцай. Дзённыя тэмпературы падымуцца да -3..+3°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі