У новым відэазвароце Зяленскі гаварыў пра супрацьпаветраную абарону
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
У новым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гаварыў пра ўкраінскую супрацьпаветраную абарону. Сёлета яе ўдалося не толькі зберагчы, але і ўзмацніць да такога ўзроўню, на якім яна ніколі яшчэ не была. "Але ў новым годзе ўкраінская супрацьпаветраная абарона стане яшчэ мацнейшай, яшчэ больш выніковай", — заявіў украінскі прэзідэнт.
Паводле яго слоў, у пятніцу падчас пасяджэння Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага абмяркоўвалася яе ўзмацненне. Была абмеркавана сітуацыя на фронце, у энергетыцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.