У панядзелак будзе снежнае і марознае надвор’е

У панядзелак будзе снежнае і марознае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 17 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Па заходняй частцы краіны пройдзе снег, месцамі моцны. Таксама прагназуецца слабая завіруха, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, уначы парывісты, удзень умеркаваны.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе 1-7 градусаў марозу, уначы на ўсходзе краіны чакаецца да 8-10 са знакам мінус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі