У Пінскім раёне ў аварыі з удзелам 4 аўтамабіляў загінулі 2 чалавекі
На месцы аварыі
У Пінскім раёне ў аварыі з удзелам 4 аўтамабіляў загінулі 2 чалавекі. Як паведамляе МУС, здарэнне адбылося ў аўторак каля 19-й гадзіны на 99-м кіламетры аўтадарогі Р-6 "Івацэвічы — Пінск — Столін".
На цяперашні момант удалося высветліць, што 61-гадовы кіроўца Audi здзейсніў спадарожнае сутыкненне з Renault Megane (магчыма, няўдала пайшоў на абгон). Пасля гэтага ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з аўтамабілямі Renault Grand Scenic і Volkswagen (з ім — лабавое). Загінулі 78-гадовы кіроўца і 69-гадовая пасажырка апошняй машыны. Следчы камітэт дадае, што гэта былі муж і жонка. Кіроўца Audi шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.