У Полацку блогер атрымаў 15 сутак арышту за рэпост у Facebook

У Полацку блогер атрымаў 15 сутак арышту за рэпост у Facebook

У Полацку блогер і грамадскі актывіст Алесь Круткін атрымаў 15 сутак арышту за рэпост у Facebook. Справа разглядалася 29 лістапада. Суддзя Віктар Баліка палічыў, што перапост інфармацыі з групы "Еўрапейскай Беларусі" пра запланаваны на 15 лістапада перадвыбарчы мітынг у сталіцы змяшчаў "заклік на незаконнае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску", інфармуе vitebskspring.org.

Напярэдадні Круткін сам прыйшоў у міліцыю па мабільныя тэлефоны, забраныя ў яго раней па адміністрацыйных справах. Там блогера затрымалі за "парушэнне арганізацыі масавага мерапрыемства". Ноч ён правёў за кратамі.

У судзе высветлілася, што перапост Алеся Круткіна зафіксаваў супрацоўнік Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, які вывучаў тэксты ў сацсетках. Да адміністрацыйнай справы прыклалі дыск з выявай скрыншотаў са старонкі блогера ў Facebook.

Круткін заявіў, што не лічыць рэпост заклікам на незаконнае мерапрыемства, паколькі ў той час праходзіла выбарчая кампанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі