У праўладны Саюз журналістаў Беларусі прыйшла фэйкавая праверка

Кіраўнік Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў

Кіраўнік Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў / soyuz.by

Да чальцоў праўладнага Беларускага саюза журналістаў (БСЖ) прыйшла фэйкавая праверка. Падрабязнасці гісторыі расказаў адзін з праўладных тг-каналаў.

Галоўнай рэдактарцы адной з газет Магілёўскай вобласці прыйшло ў тэлеграме паведамленне ад імя старшыні БСЖ Андрэя Крывашэева. Ён папярэджвае, што з ёй звяжацца правяраючы Сяргей Уладзіміравіч Мацкевіч. Насамрэч гэта фэйкавае паведамленне з фэйкавага акаўнту, заяўляюць аўтары праўладнага каналу.

Яны прымацавалі скрыншот перапіскі. Яна вядзецца ад імя Крывашэева "Ірынай Іванаўнай" (відавочна, гэта галоўная рэдактарка холдынгу "Магілёўскія ведамасці" Ірына Петрусевіч). Выглядае як перапіска начальніка і падначаленай. Прычым кіраўніца магілёўскага СМІ не сумняваецца, што да яе звяртаецца старшыня БСЖ.

Сам Крывашэеў заяўляе, што такія паведамленні не адпраўляў.

Раней беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан не аднойчы ладзіў розыгрышы з настаўнікамі ў Беларусі і Расіі.

У праўладны Саюз журналістаў Беларусі прыйшла фэйкавая праверка
Паведамленне ад імя Андрэя Крывашэева

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі