У пятніцу ў Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер

У пятніцу, 3 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе без ападкаў. Зранку па крайнім паўночным захадзе, а днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядже дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі — моцны парывісты.
Уначы прагназуецца 0..+5. Удзень тэрмометры пакажуць ад 7 градусаў цяпла па паўночным захадзе да 14 вышэй за нуль па паўднёвым усходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.