У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

Зімой у Беларусі

Зімой у Беларусі / t.me/kalinkovichi_news_official/

У пятніцу, 24 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег, снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман, галалёд, галалёдзіцу на асобных участках дарог і наліпанне мокрага снегу месцамі па краіне.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +4 (у сталіцы — ад 0 да +2 градусаў).

У суботу ў многіх раёнах Беларусі прагназуюцца ападкі — дождж (уначы — з мокрым снегам). Уначы будзе ад -4 да +2, удзень — ад 0 да +5. У нядзелю дождж і мокры снег зноў чакаецца амаль па ўсёй краіне. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +3, у дзённыя гадзіны — 2-8 цяпла.

У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег
vk.com/belgidromet
У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.