У пятніцу ў Беларусі будзе да 16 градусаў цяпла, дажджоў не чакаецца

Восеньскае лісце / Еўрарадыё
На тэрыторыі Беларусі ў пятніцу, 29 кастрычніка, будзе да 16 градусаў цяпла, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляюць сіноптыкі.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 3–8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла, днём яна паднімецца да 10-16 градусаў. У Мінску, Віцебску, Магілёве і Гомелі чакаецца 12-14 градусаў са знакам "плюс", у Брэсце — 14-16 градусаў, у Гродне — 13-15 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.