У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 4 цяпла, мокры снег

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 4 цяпла, мокры снег

У пятніцу, 5 лютага, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. У начныя гадзіны і раніцай магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 1 цяпла, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 1 марозу да 4 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі