У сераду ў Беларусі магчымыя слабыя замаразкі

У сераду ў Беларусі магчымыя слабыя замаразкі

9 верасня ў Беларусі месцамі па поўначы ўначы на глебе магчымыя слабыя замаразкі да 0 да -2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е чакаецца воблачнае з праясненнямі. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +5...+11, удзень будзе 12-17 цяпла.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі