У Швейцарыі пачынаецца суд над байцом беларускага "эскадрона смерці"

Юрый Гараўскі

Юрый Гараўскі / DW

У Швейцарыі 19 верасня пачынаецца суд над беларусам Юрыем Гараўскім, экс-байцом спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР).

Ён сам прызнаўся ў датычнасці да выкрадання і забойства апазіцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага. У Беларусі гэтыя справы дагэтуль афіцыйна не расследаваныя.

Справа будзе разглядацца ў рамках універсальнай юрысдыкцыі — гэта першы прэцэдэнт у гісторыі Беларусі. Выкраданне і забойства апанентаў Лукашэнкі ўпершыню атрымае прававую ацэнку суда.

У Швейцарыі Гараўскаму выставілі абвінавачанне ў неаднаразовым выкраданні людзей. Пракуратура просіць для яго адзін год пазбаўлення волі і два гады ўмоўна.

Ацэньваць праўдзівасць яго слоў будуць суддзя і два прысяжныя засядацелі. На думку юрыстаў, калі яны прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, піша DW.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі