У сталіцы Латвіі з'явіцца сквер імя Францішка Скарыны
У Рызе з'явіцца сквер імя Францішка Скарыны
У Рызе з'явіцца сквер імя Францішка Скарыны, паведамляе прэс-служба Аб'яднанага Пераходнага кабінета.
Імя беларускага першадрукара будзе насіць сквер уздоўж вуліцы Лачплеша. Новую назву ўхваліў Камітэт па развіцці горада Рыгі.
З ініцыятывай даць скверу такое імя выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў. Улетку яны разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні.
Аліна Коўшык падзякавала дэпутатам гарадской рады Рыгі за хутка прынятае рашэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.