У Столінскім раёне знайшлі абломкі крылатай ракеты

У Столінскім раёне знайшлі абломкі крылатай ракеты

Абломкі крылатай ракеты зваліліся сёння каля вёскі Цярэблічы ў Столінскім раёне Брэстчыны. Здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны, пішуць у сацсетках.

Вяскоўцы пачулі моцны гул, а пасля выбух і бачылі дым. Пазней яны знайшлі ў полі абломкі. 

Мяркуючы па фатаграфіях, гэта можа быць малагабарытны турбарэактыўны рухавік серыі ТРДД (турбарэактыўны двухконтурны рухавік). Ён выкарыстоўваецца ў расійскіх крылатых ракетах тыпу "Калібр", Р-500 ды іншых.

Украінскі бок і незалежныя вайсковыя эксперты адзначалі, што Расія для ракетных абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі часцей за ўсё выкарыстоўвае крылатыя ракеты "Калібр". Іх запускаюць з самалётаў. 

Дарэчы, перад гэтым здарэннем, у 10:57 і 11:00, з ваеннага аэрадрома ў Баранавічах пайшлі на ўзлёт у бок Украіны два ваенныя самалёты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі