У Варшаве "замініравалі" выставу, прысвечаную Алесю Бяляцкаму
Выставу, прысвечаную Бяляцкаму, "замініравалі"
У паліцыю Варшавы 26 верасня затэлефанавалі з паведамленнем пра мініраванне Беларускага дома, паведамляе тг-канал "Позірк".
Якраз у гэты вечар там адчыняецца выстава, прысвечаная нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму.
Паліцыя прыехала ў Беларускі дом перад пачаткам мерапрыемства. Поўная эвакуацыя прысутных не праводзілася: частка людзей спусцілася ўніз, іншыя засталіся ў памяшканні.
Як паведаміў кіраўнік Беларускага дома Алесь Зарамбюк, праверка нічога не выявіла.
Адкрыццё выставы было адкладзенае на паўгадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.