У вайсковую часць у Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага Мелітопаля
![Зброю прапаноўвалі ўзяць у рукі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/z01.jpg.webp?itok=xLAIIY7U)
Зброю прапаноўвалі ўзяць у рукі / minsknews.by
У вайсковую часць 5448 унутраных войскаў МУС Беларусі ў Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага расіянамі ўкраінскага горада Мелітопаля. Як паведамляе minsknews.by, яна складалася з моладзі: 32 студэнтаў і школьнікаў. Для хлопцаў і дзяўчат наладзілі экскурсію ў Цэнтральны музей унутраных войскаў МУС РБ, дзе ім прапаноўвалі патрымаць у руках зброю. А пасля гасцям паказалі, як рыхтуецца змена для сілавікоў у "ваенна-патрыятычным клубе".
![У вайсковую часць у Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага Мелітопаля](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Z04.jpg.webp?itok=hTE_ifG8)
![У вайсковую часць у Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага Мелітопаля](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Z05.jpg.webp?itok=4F3fp6E_)
![У вайсковую часць у Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага Мелітопаля](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Z02_1.jpg.webp?itok=Bqu-T16a)
![У вайсковую часць у Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага Мелітопаля](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Z03.jpg.webp?itok=o93Jk3St)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.