У зоне адчужэння памежнікі затрымалі сталкера з Мінска
Беларускія памежнікі ў зоне адчужэння
У зоне адчужэння беларускія памежнікі затрымалі сталкера з Мінска. Як піша sb.by, яго зафіксавала фотапастка, пасля чаго памежную заставу "Хойнікі" паднялі па трывозе. Яны знайшлі і затрымалі сталкера. Ён сказаў, што знаходзіцца на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка "з мэтай экстрэмальнага турызму". Памежнікі лічаць, што сталкеры — гэта "вельмі забяспечаныя людзі, якім не хапае вострых адчуванняў".
На базе заставы "Хойнікі" дзейнічае спецыяльны цэнтр маніторынгу, які дазваляе дыстанцыйна і ў рэжыме рэальнага часу ажыццяўляць кантроль каля 200 кіламетраў мяжы. Па ўсёй ахоўнай тэрыторыі размешчаны аўтаматызаваныя прыборы відэаназірання, фотапасткі і розныя датчыкі.
Беларускія памежнікі кажуць, што на мяжы з Украінай "фактаў правакацыйных дзеянняў... не назіраюць", агрэсіі з боку ўкраінцаў няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.