У ЗША памёр апанент прэзідэнта Турцыі Эрдагана Фетхулах Гюлен

Фетхулах Гюлен

Фетхулах Гюлен / Reuters

У ЗША памёр ісламскі прапаведнік, апанент прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана Фетхулах Гюлен. Яму ішоў 84-ы год, паведамляе Reuters.

Грамадскі і рэлігійны дзеяч жыў у ЗША з канца 1990-х. На радзіме яго абвінавачвалі ў арганізацыі вайсковага перавароту ў 2016 годзе. Аднак экстрадыцыі Гюлена Турцыя не змагла дамагчыся.

Фетхулах Гюлен прапагандаваў памяркоўны іслам, які ставіць у аснову альтруізм, сціпласць, працавітасць і адукацыю. Яго рух "Хізмет" існуе ў розных краінах свету, займаецца ў тым ліку і адукацыйнымі пытаннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі