Украінска-расійскія перамовы могуць аднавіцца 3 сакавіка
Украінска-расійскія перамовы могуць аднавіцца 3 сакавіка. Расійская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь у сераду, украінская прыбудзе ў чацвер. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Офіс прэзідэнта Украіны, украінская дэлегацыя 2 сакавіка толькі выехала на перамовы.
Першы раўнд перамоваў прайшоў 28 лютага ў Гомельскай вобласці Беларусі. Украінская дэлегацыя дабіралася туды праз Польшчу. Відаць, і на другі раўнд яна таксама паехала праз Польшчу. Крыніца УНІАН так тлумачыць гэта: "У сувязі з тым, што расійскі бок не гарантуе бяспеку па маршруце руху, дэлегацыя вымушаная рабіць вялікі аб'язны круг на шляху да месца сустрэчы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.